Панядзелак — чацвер 9:00—18:00; Пятніца 9:00 — 17:00
Навука
Штучны інтэлект
Web
Mobile
UX/UI
Распрацоўку платформы штучнага інтэлекту вядзе Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі. Платформа змяшчае інфармацыю пра навуковыя (навукова-тэхнічныя, навукова-практычныя) мерапрыемствы, якія праводзяцца па праблемах штучнага інтэлекту і інтэлектуальных тэхналогій; каманды тэарэтыкаў, распрацоўшчыкаў і практыкаў у галіне штучнага інтэлекту і інтэлектуальных тэхналогій.
Галоўная мэта платформы — сабраць на адзіным партале пад эгідай НАН Беларусі айчынныя і замежныя кампаніі, каманды і індывідуальных распрацоўшчыкаў і практыкаў у галіне штучнага інтэлекту, выбудаваць агульную палітыку іх работы ў гэтай прадметнай галіне.