Панядзелак — чацвер 9:00—18:00; Пятніца 9:00 — 17:00

Галасавы AI-асістэнт

Галасавы AI-асістэнт

Навука

Штучны інтэлект

Web

Mobile

AI chatbot

UX/UI

Галасавы АІ-асістэнт – платформа з пытальна-адказнымі сістэмамі, з якімі можна пагаварыць голасам і тэкстам. Мэта распрацоўкі – забяспечыць эфектыўны і просты ў выкарыстанні механізм прадстаўлення агульнай інфармацыі і рашэння пытанняў карыстальнікаў. Пытальна-адказная сістэма дазваляе карыстальніку голасам задаць пытанне і атрымаць на яго гукавы адказ. За кошт выкарыстання штучнага інтэлекту яна дае магчымасць атрымліваць хуткія, якасныя і дакладныя адказы на розныя пытанні. У выніку штодзённага навучання галасавы асістэнт можа як адказаць вам на запыты пра навуку, так і зрабіць забаўныя прапановы.

Рашэнне

  • Даследаванне рынку: вывучэнне існуючых галасавых асістэнтаў, а таксама аналіз патрэб і пераваг мэтавай аўдыторыі.
  • Афармленне патрабаванняў да функцыяналу: вызначэнне базавых магчымасцей галасавога асістэнта, распрацоўка спісу каманд і функцый, якія ён павінен выконваць.
  • Дызайн карыстальніцкага інтэрфейсу.
  • Распрацоўка архітэктуры і інтэграцыя з галасавым рухавічком: выбар прыдатнай тэхналогіі галасавога распазнання і сінтэзу, стварэнне архітэктуры прыкладання для інтэграцыі з гэтымі тэхналогіямі.
  • Распрацоўка модуляў для распазнання і выканання галасавых каманд, апрацоўка запытаў карыстальнікаў і прадастаўленне ім інфармацыі ці паслуг.
  • Правядзенне тэсціравання для забеспячэння карэктнай працы галасавога асістэнта на розных прыладах і ў розных сцэнарах выкарыстання.
  • Запуск галасавога асістэнта для вэб і мабільнага прыкладання, адсочванне метрык выкарыстання і атрыманне зваротнай сувязі для далейшага паляпшэння прадукта.

Публікацыі

  • Дыдо, В. В. Пытальна-адказныя сістэмы ў рамках міжкультурнай камунікацыі / В. В. Дыдо, М. С. Люціч, В. А. Хахлоў, Я. С. Зяноўка, Ю. С. Гецэвіч // Актуальные вопросы германской филологии и лингводидактики / Брестский гос. ун-т имени А. С. Пушкина ; под общ. ред. Е. Г. Сальниковой. – Брест : БрГУ имени А. С. Пушкина, 2024. – С. 155-157.
  • Zianouka, Y. Belarusian Language Oriented Intelligent Voice Assistants / Y. Zianouka, V. Dydo, M. Lutich, V. Chachlou, J. Hetsevich, V. Zahariev, V. Krischenovich // Open Semantic Technologies for Intelligent Systems. – 2024. – №8. – P. 333-338.
  • Дыдо, В. В. Беларускамоўны галасавы AI-асістэнт / В. В. Дыдо, М. С. Люціч, М. А. Павуціна, А. Я. Драгун, В. А. Хахлоў, А. С. Трафімаў, Я. С. Зяноўка, Ю. С. Гецэвіч // Развитие информатизации и государственной системы научно-технической информации (РИНТИ-2023) / Объединенный институт проблем информатики Национальной академии наук Беларуси ; под науч. ред. С. В. Кругликова и др.. – Минск : ОИПИ НАН Беларуси, 2023. – С. 190-194.
  • Гецэвіч, Ю. Беларускамоўная галасавая пытальна-адказная сістэма / Ю. Гецэвіч, Я. Зяноўка, В. Дыдо, М. Люціч, М. Павуціна // Наука и инновации. – 2023. – №7 (245). – С. 13-16.

    Кантакты

    Пакіньце свае даныя, каб абмеркаваць праект